Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Што, калі мы — усё чалавецтва і ўвесь Сусвет — з'яўляемся часткай сімуляцыі, якую для нас пабудавалі магутныя камп'ютары нейкай іншай цывілізацыі? Гэтая «тэорыя сімуляцыі» з'яўляецца адной з самых перадавых і правакацыйных ідэй сучаснай навукі. Канцэпцыя досыць простая, але яна мае далёкія наступствы.

Раней сёлета Popular Mechanics распавядала пра даследаванне, якое паказвае, што з імавернасцю 50% мы жывём у сімуляцыі.

У новай серыі Pop Mech Explains the Universe з Нілам дэ Грасам Тайсанам навуковец абмяркоўвае тонкую грань, якую многія людзі, асабліва некаторыя рэлігійныя вернікі, праводзяць паміж людзьмі і іншымі жывёламі. Такая лінія мыслення — што мы асаблівыя, валодаем больш высокім узроўнем інтэлекту і разважанняў — звычайна прымушае нас не верыць у мажлівасць існавання цывілізацыі або відаў, якія кантралююць нас.

Але, тлумачыць Тайсан, гэта крыху нарцысізм. Нашы самыя блізкія генетычныя сваякі маюць прыкладна 99% той жа ДНК, што і мы. Усе адрозненні, якія нібыта робяць людзей асаблівымі, матэматычна павінны ўтрымлівацца ў гэтым 1 адсотку.

«Самыя малыя з нашых дзяцей умеюць рабіць тое, што ўмеюць самыя разумныя з шымпанзэ, — а нас аддзяляе ўсяго 1 адсотак. Уявіце форму жыцця, якая на 1% апярэджвае нас! Самы разумны чалавек будзе супернічаць з іх малымі! Іх самыя простыя думкі перасягнулі б думкі нашых самых геніяльных мысляроў».

Мы, хутчэй за ўсё, не маглі б нават зразумець, што гэты дадатковы 1% генетычнай розніцы складаў бы з пункту гледжання інтэлекту і наступных інавацый. «Забыўшыся пра сімуляцыйны сусвет, уявіце, што яны [іншапланецяне] напаткаюць нас! — кажа Тайсан. — Калі б яны захацелі, яны маглі б ператварыць Зямлю літаральна ў акварыумны тэрарыум, заапарк для ўласнай забавы! Калі б вы апынуліся ў заапарку такой разумнай істоты, ці вы ўвогуле ведалі б пра гэта?»

Ніл дэ Грас Тайсан. Фота: vecteezy

Ніл дэ Грас Тайсан. Фота: vecteezy

Акрамя таго, у нашай культуры ўжо ёсць сімуляцыі. «Я гуляў у SimCity», — кажа Тайсан, разважаючы пра тое, як у канцы гульні з’яўляецца Гадзіла, каб знішчыць горад. Ён праводзіць аналогію, сцвярджаючы, што Гадзілай можа быць і знішчальны ўраган, і тэракты 11 верасня.

«Магчыма, у гэтых разумных іншапланетных светах мы з'яўляемся сімуляцыяй, якой кіруе нейкі непаўналетні іншапланецянін, які ўсё яшчэ жыве ў склепе сваіх бацькоў. Я не буду гэтага выключаць», — кажа навуковец.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?