«Калі 16 траўня губазікаўцы прыйшлі ў «Кнігаўку» і пачалі канфіскоўваць кнігі, я запытаўся ў галоўнага начальніка, што не спадабалася ў кнізе нобелеўскага лаўрэата. Дзіцячы верш апублікаваны ў 1962 годзе, тэкст не мае ніякага дачынення да Беларусі… У адказ я пачуў, што падазронай з'яўляецца афарбоўка буксіра на ілюстрацыях (?!).

За ўвесь час ні мне, ні камусьці, хто меў дачыненне да выхаду, нават думка не прыходзіла асацыяваць выявы буксіра цёмна-аранжавага колеру з нашымі нацыянальнымі сімваламі. Такіх думак, нават жартам, не выказваў ніхто з нашых пакупнікоў. Не бачыў я іх і ў сацсетках. Першым, хто ўбачыў у малюнках пагрозу для беларускага рэжыму, быў вышэйзгаданы губазікавец.

Здавалася, на гэтай недарэчнасці гісторыя павінна закончыцца. Але ж прасцей зганьбіцца на ўвесь свет…

Параноя нарастае», — адзначыў выдавец.

Чытайце таксама:

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» дзіцячую кнігу Іосіфа Бродскага і выданне «Айчына. Маляўнічая гісторыя»

Клас
6
Панылы сорам
171
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
9