Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў зняволення

Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў зняволення

«Калі Вы набіраеце свае лісты на камп'ютары, а не пішаце ад рукі, то вельмі зручна карыстацца сэрвісам ад Белпошты. Для таго, каб сэрвіс пачаў працаваць, вам трэба зайсці ў любое паштовае аддзяленне Белпошты і атрымаць лагін і пароль (трэба ім паказаць свой пашпарт).

Кошт аднога ліста на сённяшні дзень — 79 капеек, але вам не трэба купляць канверт, друкаваць ліст, ісці да паштовай скрынкі. Зразумела, што ў свой ліст вы можаце дадаваць фота ды малюнкі.

Ваш ліст будзе раздрукаваны на тым паштовым аддзяленні, дзе абслугоўваецца ПК ці іншая турма, звычайна ў гэты ж самы дзень. 

Зразумела, гэты лайфхак не дазваляе пераслаць вязню чысты канверт, папырскаць ліст нейкай парфумай, напісаць нешта патаемна нябачным чарнілам», — піша Аляксандр Знак.

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0