Пра гэта паведамляе Washington Post са спасылкай на ананімных амерыканскіх чыноўнікаў.

У пачатку кастрычніка газета пісала, што адзін з людзей з найбліжэйшага атачэння Уладзіміра Пуціна наўпрост сказаў расійскаму прэзідэнту на памылкі і няўдачы ў вайне ва Украіне. Зараз Washington Post удакладніла, што гаворка ішла менавіта пра Прыгожына.

Бізнэсовец паскардзіўся, што расійскае Мінабароны занадта моцна спадзяецца на «ПВК Вагнера», але не дае неабходнай фінансавай падтрымкі і рэсурсаў для выканання баявых задач, гаворыцца ў дакладзе амерыканскай разведкі, які цытуе Washington Post.

Прыгожын ужо крытыкаваў кіраўніцтва расийскай арміі публічна. Аднак амерыканскія чыноўнікі звярнулі ўвагу на тое, што Прыгожын адчуваў сябе камфортна, выказваючы рэзкі папрок у адрас расийскіх вайскоўцаў асабіста Уладзіміру Пуціну, знаходзячыся ў прыватнай абстаноўцы. Гэта паказвае, як расце яго ўплыў на фоне ваенных паражэнняў Расіі, адзначае газета.

«Тая палітычная публічная пазіцыя, якую ён займае: я — Яўген Прыгожын. Я тут, каб сказаць вам праўду, і я выканаю сваю працу», — сказаў амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці.

Амерыканская разведка мяркуе, што нядаўняя публікацыя Прыгожына ў сацсетках відэа, на якім байцы «ПВК Вагнера» скардзяцца на недахоп ежы, звязаная з жаданнем аказаць ціск на Крэмль для павелічэння фінансавання.

У заяве Прыгожына для Washington Post, зробленым праз прэс-службу яго кампаніі «Канкорд», гаворыцца, што бізнэсмэн не размаўляў з Пуціным у апошні час і не плануе гэта зрабіць у бліжэйшы час. «Я не крытыкаваў кіраўніцтва УС РФ падчас канфлікту ва Украіне. Таму нічога каментаваць не магу», — сказаў ён, дадаўшы, што не мае права крытыкаваць ці хваліць працу Узброеных сіл Расіі, так як не з'яўляецца ваенным экспертам.

Прыгожын таксама сказаў, што не бачыў відэа, на якім байцы «Вагнера» скардзяцца на праблемы з прадуктамі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць інфармацыю аб размове Прыгожына і Пуціна.

У асобным пункце дакладу амерыканскай разведкі адзначаецца напружанасць паміж Прыгожыным і міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу.

Усё больш заўважная публічная роля ў ваенных дзеяннях такіх фігур, як Прыгожын і Рамзан Кадыраў, якая раздражняе некаторых расійскіх палітыкаў, сказаў WP расійскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці. У іх бачаць ашуканцаў, якія гуляюць па сваіх правілах. «Гэта не Расія. Гэта злачыннае брацтва, заснаванае на прынцыпах Сярэднявечча», — адзначыў ён.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6