Мілану абвінавацілі ў тым, што яна прыняла ўдзел у нядзельным Маршы «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста, вядзення дэструктыўнай дзейнасці».

Тым самым «прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Таксама жанчыне паставілі ў віну непадпарадкаванне прадстаўнікам улады і перашкоду руху грамадскага транспарта.

Мілану апазналі па фотаздамках з Марша, якія сілавікі знайшлі ў яе тэлефоне.

3 кастрычніка суддзя Ленінскага суда Мінска Марына Клімчук прызнала Мілану Вальфовіч вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх) і прызначыла пакаранне тэрмінам 2 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Мілану Вальфовіч вызвалілі ў залі суда.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
17