У дачыненні да 48-гадовага прараба адной з будаўнічых фірмаў Ліды заведзена крымінальная справа за распаўсюд парнаграфіі. Пра абставіны паведаміў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.

Мужчына хацеў скампраметаваць экс-жонку ў вачах дзяцей. Пара развялася, аднак працягвала жыць пад адным дахам. Аднойчы мужчына ўзяў тэлефон жанчыны і знайшоў у ім інтымныя фатаграфіі, якія жанчына адпраўляла каханаму.

Гэтыя здымкі мужчына і адправіў сынам: аднаму 10, а другому 12 гадоў.

Дзеці распавялі пра інцыдэнт маме, а тая звярнулася ў міліцыю. Заведзена крымінальная справа.

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3