«Яны ехалі так ад Сёмкава гарадка да Чучан, блакуючы праезд усім машынам, — распавяла Наталля. — Азіраліся, каб бачыць, з якога боку іх збіраюцца аб'язджаць, а затым паварочвалі туды. Яшчэ і смяяліся».

«У пачатку відэа можна заўважыць, што мужчыны стаяць перад рамантаваным участкам дарогі і чакаюць, пакуль пад'едуць машыны», — дадала чытачка.

У ДАІ сказалі, што кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху на гэтым участку дарогі будзе ўзмоцнены, таксама будзе арганізавана дадатковае патруляванне ў начны час.

А па факце парушэння ПДР будзе праведзена праверка, дзеянням удзельнікаў дадуць прававую ацэнку.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6