Расійскія мабілізаваныя. Фота: АР

Як паведамілі суразмоўцы «Нашай Нівы», «пад край забіты рускімі» палігон «Асіповіцкі», размешчаны непадалёк ад горада Асіповічы Магілёўскай вобласці. 

Адзначаецца, што прыбываць рускія туды сталі яшчэ да таго, як было афіцыйна абвешчана аб стварэнні «сумеснай групоўкі войскаў».

На гэтым палігоне вядзецца падрыхтоўка артылерыстаў.

У цэлым, дзяржаўная прэса здавён называе гэты горад «сталіцай беларускай артылерыі», падкрэсліваючы разнастайны рэльеф і вялізную тэрыторыю. 

Іншыя суразмоўцы «Нашай Нівы» адзначаюць, што 230-ты агульнавайскавы палігон каля вёскі Дзераўная пад Баранавічамі таксама поўны рускімі. 

Яны праходзяць там навучанне ў стральбе з розных відаў зброі. 

Мясцовыя жыхары абазначаюць колькасць размешчаных рускіх «да пары тысяч», праверыць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма. 

Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што ў Беларусь прыбудуць 9 тысяч расійскіх салдат. Гэтую лічбу немагчыма незалежна праверыць. Раней Мінск не раз распаўсюджваў заведама хлуслівыя звесткі. Так, напярэдадні нападу Расіі на Украіну ў лютым 2022-га мінская адміністрацыя запэўнівала, што расійскія войскі прыбылі ў Беларусь на вучэнні і пакінуць краіну адразу пасля іх. Аднак у выніку тыя Беларусь не пакінулі, затое перайшлі мяжу з Украінай. 

Людзі на месцах адзначаюць, што ў беларускай камендатуры і ўнутраных войскаў не атрымліваецца трымаць вялікую колькасць рускіх у поўным падпарадкаванні, і ў «мобікаў» ужо ўзнікалі канфлікты з мясцовым насельніцтвам пад Баранавічамі. 

«Адзіныя задаволеныя ад такога суседства — дырэктары прадуктовых магазінаў», — кажуць нашы суразмоўцы. 

Таксама пэўная колькасць рускіх размяшчаецца ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем, паведамляюць нам мясцовыя жыхары. Але гэта, імаверна, не мабілізаваныя, а кадравыя вайскоўцы. «Зябраўку» расіяне выкарыстоўвалі як базу для ўварвання на першым этапе вайны.

Аб тым, што ў Беларусі плануецца рыхтаваць вялікія масы мабілізаваных расіян, «Наша Ніва» паведамляла раней. 

Стала вядома пра гэта пасля паведамленняў аб рэзерваванні вайскоўцамі прапускных здольнасцяў Беларускай чыгункі. 

«Па маёй інфармацыі, ідзе падрыхтоўка для прыняцця расійскіх мабілізаваных на беларускіх палігонах, вучэбных цэнтрах і вайсковых часцях. У нас ёсць і месцы для трэніровак, і інструктары. Магчыма, Расія патрабуе ад Лукашэнкі, каб навучанне часткі мабілізаваных расійскіх вайскоўцаў праходзіла ў Беларусі і праводзілі яго беларускія сілавікі», — выказваў меркаванне суразмоўца «Нашай Нівы» з ліку дзейных афіцэраў. 

Чытайце таксама: На фоне сустрэчы Лукашэнкі ў Пуціна сілавыя структуры Беларусі пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым нясення службы. Што адбываецца?

label.reaction.like
10
label.reaction.facepalm
5
label.reaction.smile
4
label.reaction.omg
5
label.reaction.sad
7
label.reaction.anger
125

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Ната ўжо блізка / Адказаць
24.10.2022
Резонные цели для нанесения по ним ударов
2
. / Адказаць
24.10.2022
отребье
2
гоб блін / Адказаць
24.10.2022
Идущие на смерть приветствуют тебя
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру