Кірыл Буданаў

Кірыл Буданаў

Ён адзначыў, што расейцы сапраўды «эвакуююць» з Херсона «Прамсувязьбанк», іншыя фінансавыя структуры, якія самі туды завезлі.

Але ў многіх аспектах праводзіцца больш інфармацыйная аперацыя і маніпуляцыя. Так, акупанты вывозяць наяўныя, серверы, так званую акупацыйную ўладу, пераводзяць усіх цяжка параненых, імкнуцца як мага хутчэй выпісваць з бальніц тых, хто можа хадзіць, і праводзяць гэтую інфармацыйную кампанію, што «мы клапоцімся пра людзей».

«Гэта значыць ствараюць ілюзію таго, што ўсё прапала. А разам з тым яны наадварот заводзяць туды новыя воінскія падраздзяленні і рыхтуюць вуліцы горада да абароны», — сказаў Буданаў.

Паводле яго слоў, расейцы разумеюць, што, калі УСУ возьмуць хоць бы кантроль над плацінай Кахоўскай ГЭС, якая цяпер з'яўляецца адзінай транспартнай артэрыяй, якая паўнавартасна функцыянуе, ім трэба будзе хутка прымаць рашэнне: ці вельмі-вельмі хутка пакідаць горад і выходзіць, ці яны рызыкуюць апынуцца ў той сітуацыі, у якой раней апынуліся ўкраінскія абаронцы ў Марыупалі.

«І вось разумеючы гэта ўсё, яны рыхтуюць глебу, каб, калі спатрэбіцца, вельмі хутка адтуль выйсці. Аднак яны не рыхтуюцца да выхаду цяпер, яны рыхтуюцца да абароны», — дадаў кіраўнік ГУР.

Клас
46
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
6