Затапіць можа больш за 80 гарадоў і мястэчак.
«Мінаванне дамбы ў якасці зброі вайны — гэта жудасная пагроза масавых забойстваў. Тое, што Расія робіць там на Дняпры, — гэта метад, які «Ісламская дзяржава» ўжо выкарыстоўвала на Еўфраце», — прыводзіць Bild словы лідара нямецкай партыі «зялёных» Аміда Нурыпура.
Кахоўская ГЭС — шостая (ніжняя і апошняя) прыступка каскаду дняпроўскіх гідраэлектрастанцый. Яна размешчаная за 5 км ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці. На дадзены момант гэтая тэрыторыя акупаваная расійскімі войскамі.
Днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што дамба і агрэгаты Кахоўскай ГЭС замінаваныя расійскімі войскамі.





