Па звестках Baza, 23-гадовы Глеб з Санкт-Пецярбурга спрабаваў пакінуць Расію ўжо трэці раз. Спачатку яго не пусцілі праз мяжу ў аэрапорце Дамадзедава, калі ён спрабаваў паляцець у Дубай. Затым знялі з аўтобуса, які ехаў у Беларусь — памежнікі сказалі Глебу, што ён знаходзіцца ў спісах і не можа пакінуць краіну.

Сёння хлопцу ўдалося пакінуць Расію — праз абхадныя сцежкі ён нарэшце трапіў на тэрыторыю Беларусі і дабраўся да Мінска, адкуль у яго быў запланаваны рэйс у Турцыю. Аднак у самалёт яго не пусцілі: супрацоўнік памежнай службы спаслаўся на пункт 4 артыкула 6 пагаднення паміж Беларуссю і Расіяй аб забеспячэнні правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння і забараніў яму выезд. 

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
16