Прэс-сакратар СБУ пра заяву Лукашэнкі: Мы не каментуем лухту і чарговыя фантазіі
Прэс-сакратар СБУ Арцём Дехцярэнка лаканічна адрэагаваў на сённяшнюю заяву Лукашэнкі, што ўкраінская спецслужба нібыта шукае кантактаў з беларускім КДБ.
«СБУ не каментуе лухту і чарговыя фантазіі чалавека, які называе сябе прэзідэнтам Беларусі», — сказаў Арцём Дзехцярэнка.
Сёння, выступаючы на Абуз-Лясноўскім палігоне, Лукашэнка сказаў: «Павінен прыадкрыць сакрэт, інсайд: гэта ж СБУ два дні таму папрасіла аб сустрэчы нашых спецыялістаў. Я кажу: добра, давайце сустракацца, якія пытанні», — заявіў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ