Пракурор запрасіў 8 год зняволення для палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука
Сяргей Сацук — журналіст-расследавальнік, рэдактар беларускага партала «Ежедневник». Ён быў затрыманы 8 снежня 2021 года, у яго прайшоў вобшук і адбыўся допыт у Следчым камітэце. Пасля допыту па старой справе паводле ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманне хабару) Сяргея Сацука ўзялі пад варту. 23 верасня суддзя Мінскага гарадскога суда Святлана Бандарэнка пачала разгляд справы.
Журналіста вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).
Сёння «Народная Воля» паведаміла, што пракурор запрасіў для Сяргей Сацука 8 гадоў зняволення.
Абвяшчэнне прысуду прызначанае на 26 кастрычніка, яно будзе ў адкрытым фармаце.