Расійскія салдаты, якія прыбылі ў Беларусь. Скрыншот з відэа
Так, чыгуначнікам стала вядома, што 26 верасня 2022 года з чыгуначнай станцыі Кнорынг у Прыморскім краі была адпраўленая адна з груп вагонаў у колькасці 10 адзінак з пазнакай «ВМ» — выбуховыя матэрыялы.
Эшалон прыбыў на чыгуначную станцыю Ільіно Ніжагародскай вобласці. Адтуль жа вагоны з боепрыпасамі па 2-3 адзінкі прычапляліся да вайсковых эшалонаў прызначэннем у Беларусь.
Сцвярджаецца, што 17 кастрычніка на чыгуначную станцыю Палонка ў Баранавіцкім раёне са станцыі Ільіно прыбыў вайсковы эшалон з вайскоўцамі арміі Расіі, да якога былі прычэпленыя 2 вагоны з боепрыпасамі.





