«Сям'ю расстралялі з аўтамата Калашнікава», — паведамляў Следчы камітэт Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.

Матывам жудаснага злачынства стала тое, што афіцэр удзельнічаў у арганізацыі фінансавай піраміды. Раскрыць гэта злачынства і яшчэ некалькі забойстваў беларускім следчым атрымалася толькі ў 2020 годзе. Верхаводам банды аказаўся грамадзянін Расіі, які адбывае пакаранне ў адной з калоній Краснадарскага края, таму крымінальная справа для далейшага расследавання была накіраваная ў Расію.

Акрамя забойства сям'і, верхаводу банды інкрымінаваныя яшчэ два забойствы, учыненых у Гомелі ў 1997 і 1998 гадах. Следства па гэтай крымінальнай справе было завершана следчым упраўленнем СК РФ па Краснадарскім краі ў лістападзе 2021 года і накіравана ў Краснадарскі краявы суд, які толькі ў жніўні гэтага года прыняў рашэнне накіраваць яго па падсуднасці ў райсуд. Ермачэнка абвінавачваецца ў забойствах, разбоі і бандытызме.

«Паводле звестак следства, — паведамляецца ў прэс-рэлізе СК РФ, — абвінавачаны на тэрыторыі горада Гомель Рэспублікі Беларусь стварыў арганізаваную злачынную групу (банду), у якую ўключыў жонку сястры і свайго знаёмага. У снежні 1997 года банда здзейсніла разбойны напад на сям'ю ў Гомелі. Забіўшы мужчыну, яго жонку і малалетняга сына, нападнікі выкралі з іх дома грашовыя сродкі і ювелірныя вырабы на суму больш за 145 мільёнаў беларускіх рублёў, што склала звыш 21 мільёнаў расійскіх рублёў па курсе таго часу. На месцы злачынства адзін з саўдзельнікаў пакінуў сляды крыві. Баючыся быць выкрытымі, абвінавачаны і муж яго сястры ў парку напалі на саўдзельніка, забіўшы яго.

У лютым 1998 года саўдзельнікі пад выглядам абмену валюты вывезлі ў бязлюднае месца мужчыну, які займаўся абменам грашовых сродкаў. Выкраўшы ў яго грошы (12 тысяч рублёў паводле расійскага курсу 1998 года), саўдзельнікі забілі трымальніка грошай і ўцяклі. Пасля ў 1999 годзе, ужо знаходзячыся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, абвінавачаны здзейсніў забойства мужа сястры, за што быў асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі».

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6