«Тут гуляе шмат людзей, побач школа, высокія дамы. Некалькі гадоў таму мы высадзілі дрэвы, паставілі лаўкі, усталявалі масткі, нават зрабілі інсталяцыю ў форме сэрца. На яе маладыя вешаюць сімвалічныя замочкі ў знак вечнага кахання. Заставалася вырашыць пытанне з балотам», — расказаў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Андрусеў.
Балота з вышыні нагадвала абрысамі сэрца, і мясцовыя чыноўнікі вырашылі зрабіць іх больш выразнымі. За месяц было ачышчана дно і змененыя абрысы берагавой лініі. І цяпер з вышыні сэрца сапраўды відаць вельмі выразна.





