Папярэдне вядома, што Святлане Сілавай могуць паставіць у віну «захоўванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Сілава з 2000 года працуе на кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ, з'яўляецца намесніцай загадчыка кафедры па вучэбнай працы. 

Сілава — прадстаўніца вядомай у Беларусі гістарычнай школы прафесара Якава Мараша. Гродзенскі гісторык падрыхтаваў каля дзесяці навукоўцаў, якія да сённяшняга дня займаюцца канфесійнай гісторыяй Беларусі.

У кола навуковых інтарэсаў Святланы Сілавай уваходзіць гісторыя Праваслаўнай царквы ў Беларусі. Яшчэ ў 2005 годзе Беларускі экзархат выдаў яе працу «Крыжовы шлях: Беларуская Праваслаўная Царква ў перыяд нямецкай акупацыі 1941-1945 гадоў».

Каля 15 гадоў Святлана Сілава на грамадскіх пачатках супрацоўнічае з Гродзенскай епархіяй як навуковы эксперт. Гісторык брала ўдзел і арганізоўвала дзясяткі мерапрыемстваў, актыўна развівала супрацоўніцтва Гродзенскага ўніверсітэта з Мінскай духоўнай семінарыяй у Жыровічах. Акрамя таго, Сілава з'яўляецца членам епархіяльнай камісіі па кананізацыі святых.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
28