RDF-паліва. Фота: cleanbin.ru

RDF-паліва. Фота: cleanbin.ru

Пакуль для праекта выбіраюць падрадную арганізацыю для завяршэння будаўніцтва. Замоўца — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама. Кошт закупкі — 700 000 рублёў. Фінансаванне бяруць з сродкаў дзяржустановы «Аператар другасных рэсурсаў». Будаўніцтва плануюць завяршыць да 13 снежня 2022 года.

У рамках завяршэння будаўніцтва адрамантуюць альбо заменяць аднавальны шродар дробнай фракцыі, сказана ў тэхнічным заданні. Таксама наладзяць лінію па вытворчасці RDF-паліва.

RDF-паліва, або Refuse Derived Fuel, — паліва, якое складаецца з пакінутых пасля сартавання адкідаў, паведамляе info.ecoidea.by.

Яго вырабляюць з адкідаў, якія застаюцца пасля адбору другаснай сыравіны і арганікі. У іх лік уваходзяць матэрыялы, якія не перапрацоўваюцца, а таксама тыя, якія перапрацоўваюцца, але моцна забруджаныя. Рэшткі здрабняюць і прэсуюць ў гранулы і брыкеты.

Адкіды перад вырабам RDF-паліва. Фота: ufa.mk.ru

Адкіды перад вырабам RDF-паліва. Фота: ufa.mk.ru

Спажыўцамі RDF-паліва з’яўляюцца, перш за ўсё, цэментныя заводы і металургічныя печы. Абсталяванне такіх прадпрыемстваў дазваляе спальваць паліва пры высокіх тэмпературах, што зніжае колькасць шкодных рэчываў у выкідах. Выкарыстоўваць такое паліва пры больш нізкіх тэмпературах небяспечна для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека. Менавіта таму нельга выкарыстаць RDF-паліва ў камунальных печах і кацельнях.

На адной са стадый вытворчасці RDF-паліва павінна быць прадугледжана выманне небяспечных адкідаў, бо яны ўяўляюць небяспеку пры перапрацоўцы і траплянні ў канчатковы прадукт. Напрыклад, батарэйкі, рэшткі лекаў, градуснікі. Калі на прадпрыемстве не прадугледжаны гэты этап, то вытворчасць становіцца небяспечнай для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека.

Эколагі раяць паменшыць колькасць адкідаў, а не «карміць» прадпрыемствы па вытворчасці RDF-паліва. У выпадку RDF небяспечным для здароўя і навакольнага асяроддзя будзе выкарыстанне паліва, а не працэс яго вытворчасці. 

Тым часам дзяржаўны партал minsknews.by у 2022 годзе кажа, што RDF-паліва «выратуе свет» і «вырашыць усе экалагічныя праблемы». У планах уладаў — два буйныя заводы па вытворчасці гэтага паліва: адзін — у Гродзенскай вобласці каля прадпрыемства «Краснасельскбудматэрыялы», другі — у Крычаве Магілёўскай вобласці. Аб’ём вытворчасці ацэньваецца ў 600 тысяч тон у год. Гэта адпавядае патрэбам цэментных заводаў.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7