СМІ: Расійскія ўлады забаранілі выезд з краіны больш чым мільёну расіян
У базе звестак памежнай службы ФСБ Расіі ёсць спіс з 1025703 імёнамі расійскіх грамадзян, якім у сувязі з мабілізацыяй забаронена пакідаць тэрыторыю краіны. Пра гэта выданне Astra даведалася ад сваёй крыніцы ў гэтых колах.
Учора, 18 кастрычніка, прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ва ўказе Уладзіміра Пуціна аб мабілізацыі гаворыцца пра прызыў у войска 300 тысяч чалавек — і гэтая колькасць не будзе перавышаная. А 14 кастрычніка сам Пуцін паведаміў, што ў войска мабілізаваныя ўжо 222 тысячы чалавек.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ