Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда, пасля таго як атрымаў ліст ад 13 кастрычніка:

«Ужо 12 кастрычніка фашысты адабралі ў Паліны на склад асабістыя рэчы і ўсе прадукты і змясцілі ў ПКТ. Прычым кінулі яе туды не на 2 месяцы, як мы думалі спачатку, а на доўгія паўгода. У нечалавечых умовах Паліна прабудзе 6 месяцаў. Яна можа сустрэць і Каляды, і Новы год, і дзень народзінаў, і нават Вялікдзень там у поўнай самоце».

Днямі стала вядома, што супраць Паліны зноў завялі крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

У красавіку Паліну ўжо асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК. Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Ёй зноў пагражае да двух гадоў калоніі.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14