Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Мала хто спіць у адной позе ўсю ноч. Гэтай тэме было прысвечанае даследаванне, у якім удзельнічалі 664 чалавекі. У сярэднім 54% усяго часу сну яны ляжалі на боку, 37% — на спіне і 7% — на жываце. Позу падчас сну часцей змянялі мужчыны, асабліва маладзейшыя за 35 гадоў, піша onet.pl.

Няма высакаякасных даследаванняў, якія даказвалі б, што адны позы для сну лепшыя за іншыя. Тое, якое палажэнне выбраць вам, залежыць ад вашага ўзросту, вагі, таго, што знаходзіцца навокал вас, вашага ўзроўню актыўнасці і таго, ці цяжарныя вы. Самае галоўнае — знайсці тую позу, у якой вы добра выспіцеся і, калі маеце нейкую хваробу, не будзеце адчуваць болю.

Але ж аказваецца, што ў некаторых сітуацыях ёсць лепшыя позы для сну, а ёсць такія, якіх лепш пазбягаць.

Выбіраем позу для сну

Сон на правым баку можа быць дрэнным выбарам для людзей з хворым страўнікам, бо такая поза спрыяе рэфлюксу — закідванню змесціва страўніка ў стрававод. Страўнік знаходзіцца злева, таму, калі вы спіце на левым баку, больш імаверна, што змесціва страўніка пад уздзеяннем сілы цяжару застанецца на месцы. Бо рэфлюкс узнікае, калі змесціва страўніка закідваецца назад у стрававод, у выніку з’яўляецца адчуванне, нібыта ўнутры нешта пячэ — пякотка.

Сон на левым баку, у сваю чаргу, можа выклікаць цяжкасці з дыханнем, асабліва ў людзей, якія маюць апноэ сну. Ёсць даследаванне 2011 года, падчас якога навукоўцы высвятлялі, якая поза для сну выклікае ў людзей з апноэ больш праблем. Выявілася: сон на правым баку зніжае частату выпадкаў апноэ ў людзей з сярэдняй і цяжкай ступенню.

Яшчэ адно даследаванне, але зробленае ўжо ў 2018 годзе, высвятляла сувязь позы для сну і стану сэрца. Згодна з ім, людзі з сардэчнай недастатковасцю часцей спяць на правым баку. Верагодна, гэта абарончы механізм, які дапамагае ім палепшыць працу сэрца, хаця наўрад ці гэтыя людзі пра гэта здагадваюцца.

Дакладна вядома, што сон на жываце выклікае нашмат большае павышэнне ўнутрывочнага ціску, чым сон на баку. Такі стан павышае, ў прыватнасці, рызыку глаўкомы і нейрапатыі зрокавага нерву.

Таксама не сакрэт, што сон тварам да падушкі дрэнна ўплывае на скуру. Калі вы прыціскаецеся тварам да падушкі, скура скручваецца, расцягваецца і зморшчваецца, і ўсё гэта спрыяе з’яўленню маршчын. Лепшы спосаб пазбегнуць гэтага — спаць на спіне, але, з іншага боку, сон у гэтай позе можа выклікаць праблемы з дыханнем.

Ці карысна спаць у шкарпэтках? Доктар не сумняецца

Чатыры спосабы падтрымаць імунную сістэму перад халодным сезонам

Навукова абгрунтаваныя стратэгіі, якія сапраўды дапамогуць вам есці менш

Клас
26
Панылы сорам
18
Ха-ха
25
Ого
15
Сумна
2
Абуральна
13