Лукашэнка пажаліўся свайму госцю на тое, што яму за амаль трыццацігоддзе знаходжання пры ўладзе так і не змаглі нарадзіць дзяржаўную ідэалогію: «І правільна вы дзесьці там казалі пра дзяржаўную ідэалогію, ідэалогію наогул. І што ў нас яе няма. У Расіі тым больш яе няма. Гэта таксама праўда.

Мне прапаноўвалі мора ідэй, якія з прапановай на дзяржаўныя. Я іх усе адхіліў, таму што яны не кладуцца на душу, на сэрца чалавека. Што за ідэя, якая не можа авалодаць масамі, як класік казаў, і не кладзецца на сэрца? Гэта не ідэя. І не можа яна быць дзяржаўнай ідэяй. Але пакуль нічога не нарадзілася, на жаль».

Адзіная ідэя, якую можа сфармуляваць Лукашэнка — гэта толькі слепа трымацца Масквы: «Таму нам трэба трымацца адзін каля аднаго. Не трэба спрабаваць неяк абыйсці адзін іншага, не трэба тут чагосьці дзяліць. Накшталт нашай супольнай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усё зразумела, размеркавала ролі гісторыя даўно».

Дугін спачувальна ківаў галавой і прызнаваўся ў любові да беларускага аўтакрата:

«У самыя складаныя часы (паміж нашымі дзяржавамі былі складаныя часы) я ўсёй душой, усім сэрцам, усімі сваімі магчымасцямі падтрымліваў вас, тую лінію, якую вы вялі».

Аляксандр Дугін вядомы як аўтар вельмі эксцэнтрычных ідэй нацысцкага характару. 

Чытайце таксама:

«Будзе Імперскім Штатам. А таксама тазы». Лукашэнка сустрэўся з Дугіным. Згадваем, што той казаў пра Беларусь

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
23