Бізнэс-цэнтр «Хваля». Фота: megapolis-real.by

Бізнэс-цэнтр «Хваля». Фота: megapolis-real.by

«Пры заключэнні дамовы арэнды да 1 лістапада 2022 года (тэрмінам на 1,5 года мінімальна) арандатару даюцца арэндныя канікулы на 6 месяцаў, — паведамляюць у абвестцы. — Наступныя 6 месяцаў стаўка арэнды 5 еўра, наступныя 6 месяцаў — 6 еўра».

Арэндадаўцы сцвярджаюць, што ўсе офісы (а тут можна знайсці плошчы і па 40 «квадратаў») з рамонтам.

Рэч у тым, што «Хваля» будавалася адмыслова для кампаніі «Wargaming», якая займала ў свой час увесь будынак. Але вясной 2022 года кампанія заявіла пра свой сыход з Беларусі, паспеўшы прадаць актывы.

Новым уласнікам беларускага бізнэсу стала расейская Lesta. Аднак да 80% супрацоўнікаў Wargaming вырашылі не працаваць пад кіраўніцтвам расіян. «Большая частка з іх засталася ў WG і пераехала ў іншыя краіны, невялікая частка не захацела рэлацыравацца і звольнілася, — расказаў адзін з цяперашніх супрацоўнікаў выданню «Зеркало». — Калі груба, то, па маіх прыкідках, у мінскім офісе Lesta цяпер у раёне 400 чалавек. Магчыма, крыху менш. Калі раней у нас быў увесь бізнэс-цэнтр «Хваля», то цяпер толькі пара паверхаў».

Мяркуючы па ўсім, пасля сыходу Wargaming плошчы ў «Хвалі» засталіся незапатрабаванымі, што і вымусіла ўладальнікаў аб'яўляць арэндныя вакацыі.

Чытайце таксама:

«Днём я хадзіў па парку і роў бялугай». Мінчук расказаў, як яго сям'я перажывае закрыццё прыватнай школы

«Прапаганда «русского мира». У мінскім транспарце круцяць ролікі пра гісторыю Беларусі — прафесійны гісторык разбірае, што з імі не так

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2