Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

«У нашай краіне не працуюць усе прыватныя школы, у якіх няма акрэдытацыі або сертыфіката гатоўнасці. Больш за 90% навучэнцаў такіх школ ужо перайшлі ў дзяржаўныя ўстановы адукацыі. Частка дзяцей знаходзіцца за мяжой, па іх вяртанні ў краіну мы сустрэнем іх у нашых школах», — сказаў міністр.

Іванец нагадаў, што ўчора быў падпісаны закон «Аб ліцэнзаванні». «Той раздзел, які прысвечаны сістэме адукацыі, уступае ў сілу з дня падпісання. У двухдзённы тэрмін павінна быць прынята пастанова Савета Міністраў «Аб зацвярджэнні Парадку правядзення працэдуры ліцэнзавання», а таксама планы і графікі, пасля чаго абласныя і раённыя аддзелы адукацыі пачнуць рэалізацыю сваіх функцый і паўнамоцтваў», — сказаў Андрэй Іванец.

Нагадаем, што яшчэ да прыняцця гэтага закона ў Беларусі была амаль знішчаная прыватная адукацыя, за апошні месяц многія недзяржаўныя ўстановы рознымі праверкамі змусілі закрыцца. Фармальнай падставай стаў інцыдэнт у школе «Смарт скул», дзе ў выпадку няшчаснага выпадку была параненая дзяўчынка, але Лукашэнка ў сваіх пазнейшых заявах асабліва і не хаваў, што прычыны рэпрэсій супраць прыватнай адукацыі — ідэалагічныя.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4