Ілан Маск. Фота: AP Photo/Susan Walsh, File

Ілан Маск. Фота: AP Photo/Susan Walsh, File

«Калі Расія сутыкнецца са знішчэннем сваёй арміі і поўнай паразай ад НАТА, яна скарыстае ядзерную зброю, тады НАТА адкажа ядзернай зброяй, і цывілізацыі прыйдзе канец», — напісаў вядомы прадпрымальнік у твітары.

«Калі Расія апынецца перад выбарам: страціць Крым ці выкарыстаць ядзерную зброю на полі бою, яна выбера апошняе. Мы ўжо ўсяляк санкцыянавалі/адрэзалі Расію, то што ім яшчэ губляць? 

Калі мы нанясем ядзерны ўдар па Расіі, яны нанясуць ядзерны ўдар па нас, і тады ў нас будзе Трэцяя сусветная вайна», — пужае ўсіх Ілан Маск.

Нагадаем, што 3 кастрычніка мультымільярдэр Ілан Маск, які дагэтуль падтрымліваў у вайне ўкраінскі бок, раптам выказаўся пра тое, якія, на яго думку, могуць быць умовы міру паміж Масквой і Кіевам. Паводле яго, гэта магчыма тады, калі будуць праведзеныя новыя выбары ў анексаваных рэгіёнах пад наглядам ААН, Крым застанецца часткай Расіі, будзе гарантаванае яго водазабеспячэнне, а Украіна застанецца нейтральнай.

Гэтыя прапановы выклікалі абурэнне ў многіх карыстальнікаў, у тым ліку і ў афіцыйнага кіраўніцтва Украіны. Пасля з'явілася інфармацыя, што нібыта перад рабленнем гэтых заяў Маск мог мець кантакты з Пуціным, хоць гэта абвяргалі і ён сам, і пуцінская прэс-служба. 

Чытайце таксама:

Маск перадумаў спыняць фінансаванне Starlink ва Украіне

Ілан Маск больш не можа фінансаваць пастаўкі Starlink ва Украіну і просіць дапамогі ў Пентагона

Ілан Маск перад тым, як рабіць скандальныя заявы на палітычныя тэмы, мог размаўляць з Пуціным

Ілан Маск патрапіў у скандал, вырашыўшы паразважаць пра вайну, Украіну, Расію і Крым

Клас
2
Панылы сорам
32
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6