«Рэспубліка Беларусь будзе адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы з выкарыстаннем усіх наяўных сродкаў, у тым ліку шляхам ужывання ваеннай сілы, і пакідае за сабой права прымянення комплексу прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання ў мэтах недапушчэння нападу або нейтралізацыі ўнутранага ўзброенага канфлікту, — зачытаў заяву Міністэрства абароны палкоўнік Валерый Равенка, кіраўнік дэпартамента міжнароднай вайковай супрацы — памочнік міністра абароны. —

Такім чынам, у якасці рэакцыі на складаную абстаноўку ў якасці комплексу мер стратэгічнага стрымлівання па недапушчэнні дэстабілізацыі сітуацыі і развязвання ваеннай агрэсіі супраць Рэспублікі Беларусь і «Саюзнай дзяржавы» ў цэлым і на грунце пункту 11 ваеннай дактрыны «Саюзнай дзяржавы» … кіраўнікамі Беларусі і Расіі было прынятае рашэнне пра разгортванне кампанентаў рэгіянальнай групоўкі войскаў», — заявіў прадстаўнік Мінабароны.

«Агульная колькасць да прыбыцця ў РБ складзе да 9000 асабовага складу, каля 170 танкаў, да 200 баявых браніраваных машыны і да 100 гармат і мінамётаў калібрам больш за 100 мм», — адзначыў Равенка.

Цяжка сказаць, ці гэтыя звесткі праўдзівыя. Узімку 2022 года перад нападам Расіі на Украіну беларускія сілавікі распаўсюджвалі хлуслівыя звесткі адносна колькасці расійскага кантынгенту і таксама сцвярджалі, што расійскія часткі прыбылі ў Беларусь выключна дзеля вучэнняў. 

Памочнік міністра абароны дадаў, што рашэнне аб разгортванні РГВ «прынята і рэалізуецца выключна для ўзмацнення абароны межаў Саюзнай дзяржавы».

«У якасці пагроз бяспекі Саюзнай дзяржавы разглядаюцца разгортванне групоўкі НАТА паблізу межаў на фоне адсутнасці дыялогу, павышэнне інтэнсіўнасці мерапрыемстваў падрыхтоўкі НАТА з наступальнай тэматыкай, заахвочванне беларускіх радыкальных элементаў для звяржэння законнай улады ў Беларусі», — растлумачыў ён.

За мінулы месяц перакідвання расійскай тэхнікі ў Беларусь не фіксавалася. Наадварот, жыхары беларускіх гарадоў адзначылі перамяшчэнне ў Расію некалькіх эшалонаў са старымі танкамі і «Ураламі». Чыгуначнікі, якія падтрымліваюць антылукашэнкаўскае падполле, здабылі дакументы, якія сведчаць, што тэхніку перакідваюць са складоў захоўвання пад Любанню на Данбас.

Заява Мінабароны пра магчымых «прэвентыўных мер» ідзе ўразрэз з ранейшымі заявамі мінскай адміністрацыі. Раней Аляксандр Лукашэнка, а за ім і генералы публічна дэкларавалі, што Беларусь уступіць у вайну толькі ў выпадку нападу на яе тэрыторыю. Адначасова прапаганда праграмуе сілавікоў і насельніцтва, што такі напад з боку Украіны, маўляў, абавязкова адбудзецца, бо да гэтага нібыта ўлады Украіны падштурхоўвае Захад.

«Вымушаныя канстатаваць, што беспрэцэдэнтнае геапалітычнае проціборства між так званым «калектыўным Захадам» і Расійскай Федэрацыяй выйшла на новы ўзровень і адбіваецца на ўсім працягу межаў Рэспублікі Беларусь», — заявіў вайсковым аташэ памочнік міністра абароны. 

«Адкрыта гучыць і тыражуецца ваяўнічая рыторыка афіцыйных асоб і праўладных аналітыкаў шэрагу замежных дзяржаў, у тым ліку і нашых суседзяў», — «Мы выразна бачым практычныя дзеянні краін Паўночнаатлантычнага альянсу, накіраваныя на далейшае пашырэнне канфлікту ва Украіне шляхам паставак узбраення і тэхнікі, здольных ператварыць дадзены канфлікт у глабальны», — заявіла Мінабароны.

«Будучы стратэгічным саюзнікам Расійскай Федэрацыі, мы таксама ўцягнутыя ў спецыяльную ваенную аперацыю», — заявіў прадстаўнік Мінабароны. «Аднак асноўная задача, якая выконваецца беларускімі Узброенымі сіламі, гэта забеспячэнне бяспекі межаў Саюзнай дзяржавы», — апраўдваўся ён.

Палкоўнік Равенка, як і іншыя беларускія афіцыйныя асобы, не асудзіў Расію за агрэсію супраць суверэннай Украіны і спробу расчляніць яе.

У той жа час прадстаўнік Мінабароны выказаў прэтэнзіі Польшчы і Літве за падтрымку руху за свабодныя выбары ў Беларусі і Аб'яднанага пераходнага кабінета. Пры гэтым ён выступіў з заведама хлуслівымі сцвярджэннямі адносна вынікаў і наступстваў выбараў 2020 года і мэтаў дзейнасці беларускай апазіцыі. 

Палкоўнік Равенка выглядаў бледным і гаварыў з хваляваннем у голасе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Беларус / Адказаць
17.10.2022
расея i лукашэнка гэта вайна i знiшчэнне беларускага народа i краiеы
2
SHOS / Адказаць
17.10.2022
Говорящие головы. Вместо того, чтобы повернуть танки на этих престарелых полудурков и стать героями, стали тварями дрожащими.
2
Беларус / Адказаць
17.10.2022
расея i лукашэнка - гэта вайна i знiшчэнне беларускага народа.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру