Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Тэлеграм-канал вольных чыгуначнікаў пацвердзіў інфармацыю, якая з'яўлялася раней, што 14 кастрычніка чацвёртая група з 25-ці танкаў Т-72А УС РБ адправілася з чыгуначнай станцыі Урэчча ў Любанскім раёне на станцыю Успенская расійскай Растоўскай вобласці і далей у напрамку Данецка. Разліковая дата прыбыцця грузу туды — 24 кастрычніка 2022 года.

Гэтыя танкі, як сцвярджаецца, былі знятыя з захоўвання з 969-й базы рэзерву танкаў (гарадскі пасёлак Урэчча Любанскага раёна) і перавозіліся на ветцы Асіповічы-Магілёў-Орша-Расійская Федэрацыя.

Акрамя таго, таксама 14 кастрычніка, з чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі на станцыю Каменская Растоўскай вобласці і далей у напрамку Луганска адправіўся эшалон з аўтамашынамі «Урал», якія перавозяцца на васьмі платформах. Разліковая дата прыбыцця — 22 кастрычніка 2022 года.

У Старых Дарогах знаходзіцца 288-я база рэзерву аўтамабільнай тэхнікі, адкуль, відаць, і былі знятыя з захоўвання грузавікі «Урал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16