Новы дзіцячы верш Андрэя Скурко — пра грузавік
Вершам нашаніўца-палітвязня Андрэя Скурко ў фэйсбуку падзялілася яго жонка Паўліна. «Гэты верш прыдуманы ў самых цяжкіх умовах. Але аднойчы ўсё скончыцца — усе-ўсе-ўсе нашы пакуты. Мы пастаянна нагадваем пра гэта адно аднаму, і вы нагадвайце», — напісала Паўліна.
Грузавік
Наш маленькі грузавік
Быў аднойчы ледзь не знік!
Мы пяском яго грузілі
І ў пясочніцы вазілі.
Поўны кузаў! Поўны кузаў!
Колы грузнуць! Колы грузнуць!
Ён стараўся, упіраўся,
Па кабіну закапаўся!…
Грузавік стаміўся наш —
Панясём яго ў гараж.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ