За стырном аўтамабіля хуткай дапамогі быў 36-гадовы кіроўца. Ён ехаў у боку вуліцы Шчорса з уключанымі пробліскавымі маячкамі, калі сутыкнуўся з «Нісанам», які паварочваў налева з Фабрыцыуса на зялёнае святло.
У выніку ДТЗ траўмы атрымалі чатыры чалавекі: кіроўца і пасажыр таксі, а таксама двое медыкаў. Усе пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу.
Па факце здарэння праводзіцца праверка, паведамляе ДАІ.






паколькі я не кіроўца, то не разумею, хто парушыў, калі б гэта не спецмашыны былі, а звычайныя...
проста вось падумалася - і хуткая, і таксі мусяць прыехаць да "кліента і даставіць "кліента хутка і бяспечна. і пры гэтым у іх пэўна розная ступень адказнасці перад законам і перад людзьмі