Прадпрыемствы і грамадзяне ў верасні неслі ў банкі як беларускія рублі, так і валюту. У выпадку з нацыянальнай валютай у большай ступені прыток сродкаў фармавалі фізічныя асобы.

Так, сума рублёвых укладаў грамадзян на 1 кастрычніка склала амаль 6,07 млрд рублёў — плюс 126,2 млн да ўзроўню 1 верасня. Прыкладна такі ж прырост быў у жніўні. З улікам дэпазітаў у нацвалюце і каштоўных папер, выпушчаных банкамі, рублёвая грашовая маса павялічылася за мінулы месяц на 3,4% і склала амаль 28,217 млрд на 1 кастрычніка.

Валютныя ўклады за верасень выраслі на 3,3% — да 10,55 млрд даляраў. Ацэненыя ў беларускіх рублях, яны павялічыліся на 0,27% — да 26,178 млрд, хоць узроўню пачатку года пакуль не дасягнулі (мінус 6,7%).

У цэлым у верасні шырокая грашовая маса (наяўныя грошы ў абарачэнні і сродкі насельніцтва ды прадпрыемстваў на рахунках у банках) працягнула расці: калі ў жніўні яна дадала 390 млн рублёў, то за наступны месяц — ужо 1 млрд, дасягнуўшы сумы 55,24 млрд. Паказчык пачатку гэтага года перавышаны больш чым на 1,8%.

Наяўных грошай у абарачэнні за верасень стала больш амаль на 1,7% — 6,117 млрд рублёў, рост да пачатку года — плюс 29,6% (з 4,72 млрд рублёў).

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0