Арганізатараў цікавяць розныя фарматы — буккросінг, продаж кніг, выдача ў бібліятэках.
Усе зацікаўленыя могуць напісаць у каментарыях ці на пошту [email protected].
Па выніках апытання беларусаў Польшчы, праведзенага «Беларускімі Магістратамі», адной з галоўных культурных праблем у розных гарадах застаецца доступ да беларускай літаратуры. Анлайн-сустрэча дазволіць падзяліцца вопытам у гэтым кірунку і абмеркаваць магчымыя шляхі павелічэння беларускіх кніжных пунктаў.





