Дзяржсакратар Ірландыі па еўрапейскіх справах Томас Бірн заявіў, што насельніцтва краіны да гэтага часу не гатовае да ўступлення ў НАТА, аднак жыхары разумеюць, «што абарона — гэта нешта іншае, чым напад», цытуе палітыка агенцтва AFP.
Акрамя таго, у Ірландыі занепакоеныя патэнцыяльнымі дыверсіямі на лініях сувязі, па якіх праходзіць трансатлантычны інтэрнэт-трафік.





