Сямён Пегаў. Фота сацсеткі

Сямён Пегаў. Фота сацсеткі

Па словах Пегава, у спісы трапілі ён сам, Крысціна Патупчык, Юрый Падаляка і іншыя.

Ваенкар абурыўся тым, што генералы тым самым парушаюць указанні Пуціна аб «сумленным асвятленні» вайны.

«Выкажам здзіўленне, як, напрыклад, у непажаданых для асвятлення «спецаперацыі» каналах апынуўся той жа Рыбар, дзе рабілі велізарную аналітычную і тлумачальную працу, у чыіх патрыятычных матывах сумнявацца не прыходзіцца. Ці, напрыклад, Падаляка — да якога, вядома, можна ставіцца па — рознаму — але чалавек, на хвілінку — сабраў 200 млн рублёў на дапамогу фронту (гэта значыць, хтосьці ў Мінабароне скраў, не забяспечыў фронт — а ён сабраў і забяспечыў і цяпер у спісе тых, хто не заслугоўвае даверу). Нейкім чынам там апынулася і Патупчык, да якой у нас у праекце wargonzo хай і было заўсёды неадназначнае стаўленне, але яна сабрала каманду, якая на чале з Катрусяй рэальна стварае жывы і па-сапраўднаму не трывіяльны кантэнт пра «спецаперацыю» (іх абедзвюх, дарэчы, нядаўна ўзнагароджваў ордэнамі Пушылін)», — напісаў Пегаў. 

«Калі складанне спісаў непажаданых — гэта і ёсць спосаб выбудаваць з намі дыялог, то такі падыход выглядае як мінімум сумнеўным. Заткнуць рот і ўзяць пад казырок — думаецца, Вярхоўны Галоўнакамандуючы зусім не гэта меў на ўвазе, калі адкрыта і публічна заявіў яшчэ на самым пачатку вайны — рэпарцёры і журналісты павінны распавядаць пра СВА праўду. Народ мае на яе права», — рэзюмуе ваенкар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?