Фота: Pixabay

Фота: Pixabay

Ад самага пачатку вайны ва Украіне заходні свет пачаў прымаць меры па разрыве эканамічных сувязяў з Расіяй. Але нават калі некаторыя санкцыі выключалі Расію з сусветнага гандлю, мільёны даляраў працягвалі паступаць непасрэдна ў расейскія ваенныя групоўкі ў крыптавалюце, распавядае Wired.

Згодна з аналізам некалькіх кампаній, атрымальнікамі з'яўляюцца ваенізаваныя групоўкі. Сродкі ідуць у асноўным на боепрыпасы і абсталяванне, а таксама ваенным падрадчыкам і вытворцам зброі.

Расследавальніцкая група Binance выявіла, што не менш за 4,2 ​​мільёны даляраў у крыптавалюце былі перададзены расейскім ваенным групоўкам з лютага, але сцвярджаецца, што агульнае фінансаванне можа быць значна большым.

Ахвяраванні даволі часта пачыналіся з публічных паведамленняў у Telegram з просьбай аб зборы сродкаў. У гэтых паведамленнях падпісчыкам паведамлялася, што сабраныя грошы будуць выкарыстаны на ўсё: ад узброеных беспілотнікаў да радыёстанцый, аксесуараў для вінтовак і бронекамізэлек.

На аўкцыён нават спрабавалі выстаўляць NFT для падтрымкі так званых «прарасейскіх апалчэнцаў», хаця гэтыя NFT былі выдаленыя з рынку, на якім яны размяшчаліся, перш чым былі зроблены першыя стаўкі.

Перашкодзіць крыптавалютнай падтрымцы расійскай агрэсіі даволі няпроста. Біржы могуць блакіраваць або замарожваць сродкі ў пунктах іх абмену на традыцыйную валюту, але большасць сродкаў былі абнаяўлены праз расійскія біржы, якія называюць абменнікамі з «высокай рызыкай». У іх практычна адсутнічаюць меры засцярогі супраць злачыннага адмывання грошай. Шмат з гэтых расійскіх біржаў-ізгояў ужо сталі аб'ектам заходніх санкцый за іх шырокае выкарыстанне злачынцамі.

Аднак не кожная біржа, якая служыла банкаматам для расейскага ваеннага краўдфандынгу, знаходзіцца ў Расіі. Блакчэйн-аналітыкі адзначалі і абменныя сервісы з Індыі і Кітая.

Нават калі біржы сочаць за падсанкцыйнымі зборшчыкамі сродкаў, гэтыя брудныя грошы не заўсёды лёгка выявіць. Так прарасійскія злачынцы ўсё часцей выкарыстоўваюць «масты» або «свопы» — сервісы, якія дазваляюць лёгка абменьваць адну крыптавалюту на іншую, часта не патрабуючы ніякай ідэнтыфікацыйнай інфармацыі. Такімі ж метадамі адбываецца адмыванне грошай.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
16