Андрэй Каляда нарадзіўся 3 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Панямонь на Навагрудчыне. Быў вядомым літаратуразнаўцам і педагогам, дасведчаным знаўцам тэатра, кандыдатам педагагічных навук, прафесарам. Займаў пасаду прарэктара Беларускай акадэміі мастацтваў з 1989 па 2008 гады, стварыў народны літаратурны тэатр «Жывое слова». Сярод іншага ён вядомы таксама тым, што перакладаў на беларускую мову творы расійскіх класікаў.

У 2018 годзе Андрэй Каляда быў звольнены з працы за супрацоўніцтва са «Свабодным тэатрам». Ягоная дачка Наталля — адна са стваральніц гэтага тэатра разам з мужам Мікалаем Халезіным.

Развітацца з прафесарам Калядой можна будзе 15 кастрычніка а 12.00 гадзіне на Паўночных могілках.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
29
Абуральна
0