Каб затрымаць 36-гадовага Дзмітрыя і 32-гадовага Уладзіміра Каракіных, да іх у дом уламіўся САХР у поўнай экіпіроўцы.

Браты заснавалі гурт у 2005 годзе, яшчэ ў школе. Гэта адзін з самых вядомых эстрадных гуртоў Беларусі. Першую міжнародную ўзнагароду яны выйгралі ў 2006 годзе — на Festival Internazionale di Maiori у Італіі.

З гэтага часу іх кар'ера ішла ў гару: у 2010-м яны прадставілі Беларусь на фестывалі «Новая хваля» ў Юрмале, а ў 2012-м — на «Еўрабачанні». Праўда, там яны не патрапілі ў фінал, але атрымалі ўзнагароду Eurostar Award, конкурс па выніках «Еўрабачання», дзе пераможцаў вызначаюць анлайн-галасаваннем. 

Уладзімір таксама аўтар песень. Ён пісаў іх не толькі для гурта, але і для іншых зорак эстрады: Рыты Дакоты, Ганны Шаркуновай, Веры Карэтнікавай і іншых.

Яшчэ нядаўна яны былі ў фаворы. Менавіта Litesound стварыў гімн для Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014-м годзе і гімны некалькіх спартыўных каманд. Музыкі ўдзельнічалі ў конкурсе песень цырымоній адкрыцця і закрыцця другіх Еўрапейскіх гульняў 2019 года, а таксама штогод выступалі на «Славянскім базары».

З паведамлення ў канале сілавікоў вынікае, што братоў затрымалі за ўдзел у дэманстрацыі 16 жніўня 2020 года, найбольшага шэсця за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Таксама сілавікі сцвярджаюць, што «ў доме знайшоўся арсенал незарэгістраванай зброі, які належаў іх бацьку». Па якасці фота цяжка сказаць, што гэта за зброя, але большасць яе адназначна не баявая.

Канал сілавікоў піша, што гэта знойдзена падчас ператрусу ў братоў Каракіных

Канал сілавікоў піша, што гэта знойдзена падчас ператрусу ў братоў Каракіных

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
54