Імша пройдзе ў архікафедральным касцёле ў Мінску, 13-га кастрычніка, у 18.30. Можна таксама ўдзельнічаць у жывой трансляцыі.
У сваю чаргу салідарнасць з парафіяй св. Сымона і Алены і іх пробашчам ад імя ўсіх вернікаў і духавенства Мінска выказаў ксёндз Ян Крэміс, біскупскі вікарый Мінскага рэгіёна. Ксёндз падкрэсліў, што закрыты касцёл мае важнае рэлігійнае значэнне для сталіцы.
Упершыню ў публічнай сферы наконт сітуацыі з Чырвоным касцёлам выказаўся і мітрапаліт Іосіф Станеўскі. Ён благаславіў малітву ў Мінску «з мэтай вырашэння справы і найхутчэйшага вяртання святыні ў культавае выкарыстанне».
У канцы верасня ўлады скасавалі дамову карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне атрымалі касцельныя ўлады. Да 12 кастрычніка вернікі павінны былі пакінуць будынак.
Чытайце таксама:
Уладзіслаў Завальнюк запрашае на развітальную службу з Чырвоным касцёлам
Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла
«Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі». Каталікі выказаліся адносна сітуацыі з Чырвоным касцёлам
Мінскія ўлады пракаментавалі скандал з Чырвоным касцёлам
Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?





