Юрый Дудзь

Юрый Дудзь

«Рэдакцыя не падзяляе поглядаў дадзенага героя, якія ярка выказаліся ў дачыненні да нашай краіны пасля 2020 года. Мы дзякуем нашым тэлегледачам за пільнасць. Падобная інфармацыя не мае месца быць у эфіры дзяржаўнага тэлеканала», — каецца перапалоханая рэдакцыя.

«Інжынер відэамантажу, якая дапусціла такое ў эфір, пакараная», — гаворыцца ў паведамленні.

Выглядае, што супраць згадак у дзяржаўным эфіры «непажаданых асоб» пачалася цэлая кампанія. Учора СМІ стала таксама вядома пра звальненне трох супрацоўнікаў гомельскай дзяржаўнай радыёстанцыі. Па словах сябра аднаго з іх, гэта адбылося таксама з прычыны згадкі ў эфіры Юрыя Дудзя.

Чытайце таксама:

У Гомелі звольнілі «за палітыку» некалькіх супрацоўнікаў дзяржаўнага радыё

Клас
0
Панылы сорам
22
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4