Валерый Кавалеўскі паехаў ва Украіну, збіраецца правесці афіцыйныя сустрэчы
Паводле прэс-службы Аб'яднанага пераходнага кабінета, плануецца, што падчас паездкі яго прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета і правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Мяркуецца, што будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрапалітычнага крызісу ў Беларусі.
Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.
Адносна ўзроўню гэтых сустрэч інфармацыі пакуль што не падаецца.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ