Фота: pustosh/depositphotos.com

Фота: pustosh/depositphotos.com

Якасць самой макароны

Нават калі вы будзеце прытрымлівацца ўсіх парадаў па гатаванні пасты і купіце макарону нізкай якасці, то ніколі не атрымаецца смачна.

Тып макароны

Вы калі-небудзь каштавалі карбанару з тонкай пастай? Прычына простая. Для цяжкіх соусаў патрэбныя таўсцейшыя макароны, а для лёгкіх — тонкія. Гэтага правіла італьянцы трымаюцца шмат стагоддзяў.

Вада

Для ідэальнай пасты патрэбная правільная колькасць вады — гэта прыкладна адзін літр вады на 100 грамаў макароны.

Дадаць алей у ваду — дрэнная ідэя

Напэўна кожны з нас чуў ад бабулі, цёткі ці сяброўкі, што ў кіпень трэба дадаць некалькі кропель аліўкавага алею. Быццам бы гэта не дае макароне зліпнуцца. Але так рабіць не варта, бо гэта не дапамагае і дакладна не паляпшае смак.

Час гатавання

Чытайце інструкцыі на ўпакоўцы. Заўсёды праверце макарону да працэджвання — яна мусіць быць «al dente» — яшчэ цвёрдая, але ўжо гатовая.

Не прамывайце макароны пасля гатавання

Яшчэ адна памылка — калі макарону прамываюць халоднай праточнай вадой. У гэтым выпадку губляецца смак, а таксама крухмал, неабходны для таго, каб макарона злучылася з падліўкай ці соусам.

Клас
51
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2