«Калі Зяленскаму патрэбны гэты кантынгент на мяжы, то хай ён запрашае. Нам гэты кантынгент абсалютна не перашкаджае, але ён нам і не патрэбны. Нам няма чаго кантраляваць і няма чаго хаваць», — сказаў Вальфовіч. 

Акрамя таго, ён, як і раней старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо, панаракаў на тое, што ўкраінскія памежнікі і іншыя сілавыя структуры цяпер узмоцнена ўмацоўваюць мяжу, «абараняючыся незразумела ад каго і для чаго». Маўляў, усё замініравалі, «і калі на гэтых мінах міратворчы кантынгент не падарвецца, напэўна, будзе шчасце».

Таксама Вальфовіч сказаў, што беларускія беспілотныя лятаючыя сродкі, якія ёсць на ўзбраенні ў органаў памежнай службы, нібыта не парушаюць украінскую мяжу, а вось украінскія, маўляў, рэгулярна: «Таму, напэўна, міратворчы кантынгент і будзе фіксаваць тыя парушэнні, якія зыходзяць сёння з боку Украіны ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь».

Непрымальным на думку Вальфовіча будзе, калі гэты кантынгент будзе складацца з замежных войскаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі запрасіў міжнародную місію на мяжу Украіны і Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
33
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8