Фота: прэс-служба Палаты прадстаўнікоў
Законапраект, як сцвярджаецца, распрацаваны з улікам «міжнародных стандартаў у галіне статыстыкі» і накіраваны на скарачэнне выдаткаў дзяржавы на статыстычную вытворчасць, зніжэнне выдаткаў рэспандэнтаў на складанне статыстыкі.
Дакументам удакладняецца парадак распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі. У прыватнасці, уводзіцца магчымасць абмяжоўваць распаўсюджванне статыстычных даных пры пагрозе прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы краіны.
Акрамя таго, законапраект актуалізуе прынцыпы прыватнасці першасных статыстычных даных і суразмернасці нагрузкі на рэспандэнтаў, устанаўлівае пераход у электронны фармат падачы рэспандэнтамі першасных статданых, замацоўвае права рэспандэнтаў на перадачу паўнамоцтваў па складанні і падачы статданых на аўтсорсінг арганізацыі, зарэгістраванай у Беларусі.
Таксама рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай статыстыкі і дзяржаўныя арганізацыі, упаўнаважаныя на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі, мае права абмежаваць распаўсюджванне і (або) прадстаўленне створанай імі афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, за выключэннем інфармацыі, доступ да якой, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой не могуць быць абмежаваныя ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, калі яе распаўсюджванне і (або) прадстаўленне можа нанесці шкоду нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, грамадскага парадку, маральнасці, правам і законным інтарэсам юрыдычных і фізічных асоб.
Што да закрыцця статыстыкі, то ўпершыню гэта было зроблена ўзаконьваннем падчаc пандэміі каранавіруса. Тады спынілася публікацыя звестак пра смяротнасць у Беларусі. Аднак праз недагляд звесткі былі перададзеныя ў ААН, у выніку чаго стала вядома, што ў Беларусі адбыўся адзін з найгоршых скачкоў смяротнасці ў свеце, што пярэчыла афіцыйным рапартам аб правільнасці стратэгіі барацьбы з кавідам.





