Гэты праект закона прадставіў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.

«У закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» ўносяцца карэкціроўкі, накіраваныя на павелічэнне колькасці прызыўных рэсурсаў, неабходных для камплектавання войскаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай адукацыі», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, праектам закона прапануецца надаваць адтэрміноўку выключна тым студэнтам, якія накіраваныя на вучобу за мяжу дзяржавай.

«Праектам закона прадугледжваецца наданне адтэрміноўкі ад прызыву для працягу адукацыі грамадзянам, якія навучаюцца за мяжой на вочнай форме толькі па накіраванні рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання або дзяржаўных арганізацый», — сказаў Казакевіч.

Паводле яго слоў, праектам закона прапануецца скараціць колькасць асоб, якія атрымліваюць адтэрміноўку ад прызыву.

Чытайце таксама:

Дэпутаты дазволілі КДБ не выпускаць беларусаў за мяжу

Клас
3
Панылы сорам
24
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
33