Джо Байдэн. Фота: AP

Джо Байдэн. Фота: AP

«Я не думаю, што ён зробіць гэта. Я думаю, што ён безадказна кажа пра гэта, сусветны лідар адной з найбуйнейшых ядзерных дзяржаў свету кажа, што ён можа ўжыць тактычную ядзерную зброю ва Украіне», — сказаў ён.

Пры гэтым Байдэн адмовіўся паведаміць, як будзе выглядаць адказ ЗША, калі Пуцін усё ж такі рэалізуе пагрозы. Паводле яго слоў, Пентагон загадзя распрацаваў розныя варыянты дзеянняў на выпадак падобнага сцэнара.

«Гэта абмяркоўвалася, але я не збіраюся ў гэта ўдавацца. Было б безадказна з майго боку казаць аб тым, што мы будзем або не будзем рабіць», — дадаў прэзідэнт.

Байдэн таксама не выключыў магчымасці перамоваў з Уладзімірам Пуціным на саміце «Вялікай дваццаткі» на Балі ў лістападзе, хоць і сказаў, што сам з ім сустракацца не плануе.

«Паслухайце, у мяне няма намеру сустракацца з ім, — сказаў Байдэн. — Але, напрыклад, калі б ён прыйшоў да мяне на саміце G20 і сказаў, што хоча пагаварыць аб вызваленні [баскетбалісткі] Брытні Грайнер, я б сустрэўся з ім. Усё залежыць ад абставін».

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1