Падлетак паклікаў на дапамогу бацьку, да месца здарэння падцягнуліся іншыя рыбаловы.

Пасля абмеркавання сітуацыі дарослыя зразумелі, што сваімі сіламі вызваліць жывёл з палону ў іх не атрымаецца. Тады бацька хлопчыка звярнуўся да знаёмага паляўнічага — супрацоўніка лясгаса. Прыехаўшы на месца і ацаніўшы сітуацыю, той паведаміў, што адзін і ён тут не справіцца ды паехаў па дапамогу.

Аперацыя па выратаванні баброў зацягнулася да позняга вечара. Бацька і сын вярнуліся дадому, не дачакаўшыся яе завяршэння. А на наступны дзень, калі Ягор зноў адправіўся на вадасховішча, жывёл у рэзервуары ўжо не было.

«Пазней нам стала вядома, што звяркоў дасталі работнікі лесу ўжо ў цемры, — распавядае Ягор, — з выкарыстаннем спецыяльнай тэхнікі і прыстасаванняў. Я рады, што яны засталіся жывыя».

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1