Састаў з вайсковай тэхнікай у Оршы. Скрыншот з відэа

Састаў з вайсковай тэхнікай у Оршы. Скрыншот з відэа

Раніцай быў заўважаны буйны састаў, які кіраваўся з Мінска ў бок Барысава і ў якім перавозілася не менш за 8 танкаў Т-72А і не менш за 28 грузавікоў Урал. Відавочцы сцвярджаюць, што танкаў магло быць і ад 15 да 30.

Калі прыгледзецца, то на танках можна заўважыць белыя надпісы, і гэта можа сведчыць пра тое, што яны знятыя з захоўвання на 969-й базе рэзерву танкаў, якая знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Урэчча Любанскага раёна.

Акрамя гэтага, у Оршы быў заўважаны яшчэ адзін эшалон з вайсковай тэхнікай, які таксама рухаўся ў бок Расіі. На відэа можна заўважыць перавозку 2 УАЗаў, 5 адзінак розных МАЗаў, 5 штук ЗРК «Тор-М2». На гэтай тэхніцы таксама бачныя характэрныя белыя надпісы.

Аналіз умоў надвор'я дазволіў зрабіць выснову, што відэа было знятае сёння.

Інфармацыя пра тое, што вайсковая тэхніка вывозіцца з Беларусі ў бок Расіі, з'явілася ў папярэднія дні.

Чытайце таксама:

Разведка Украіны: Расія масава завозіць у Беларусь дроны, а вывозіць тэхніку і боепрыпасы

Беларускія чыгуначнікі пацвердзілі: танкі ў Оршы — беларускі стратэгічны рэзерв, які перакідваюць у Расію

Лукашэнка перадае танкі Расіі?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
28