Фота: СК

Фота: СК

На целах загінулых жанчын эксперты знайшлі шматлікія колата-рэзаныя раны і ўдары.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікі міліцыі затрымалі 58-гадовага жыхара аграгарадка Карма, які хаваўся на ферме — мужа 38-гадовай пацярпелай, з якой разам ён не жыў. У мінулым годзе ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за тое, што пагражаў ёй забойствам.

Першапачаткова мужчына не прызнаваўся ў злачынстве, але пазней, як сцвярджае СК, «падрабязна распавёў пра абставіны забойства жанчын». 

Згодна з матэрыяламі справы, вечарам 5 кастрычніка пляменніца прыйшла ў госці да сваёй цёткі. Калі сцямнела, туды прыйшоў яе муж. У двары паміж імі разгарэўся канфлікт, падчас якога мужчына збіў жонку. 

На шум у двары з дому выйшла пенсіянерка. Пляменніца папрасіла яе выклікаць міліцыю. Пажылая жанчына вярнулася ў дом па тэлефон. Мужчына знайшоў у суседнім пакоі нож і ўдарыў яе. 

Потым ён, паводле следства, забіў нажом сваю жонку. «Затым вярнуўся на працу, пераапрануўся і схаваў акрываўленае адзенне», — піша СК. 

Следчыя знайшлі яго рэчы ў прыкрытай травой яме побач з фермай. Меркаваную прыладу злачынства — загорнуты ў акрываўлены ручнік нож — знайшлі ў траве ў двухстах метрах ад хаты пенсіянеркі. 

Распачатая справа паводле ч. 2 арт. 139 (забойства дзвюх асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
16