Паводле Арастовіча, добрая навіна заключаецца ў тым, што цяпер чакаць нападу не варта: «Нікуды яны нападаць не будуць, таму што не здольныя ў прынцыпе — ні беларуская армія, ні расійская. Пішчаць яны будуць, як сёння — пра польскую армію, якая пагражае, пераўзбройваецца, пра Зяленскага і ўсіх астатніх, хто замахнецца на беларускую зямлю».

Паводле Арастовіча, ёсць і кепская навіна. Яна заключаецца ў тым, што на працягу месяца расійскі бок можа прыгнаць у Беларусь групоўку з 15—20 тысяч мабілізаваных і стаць на мяжы. «Каб нам пагражаць, каб мы трымалі групоўку, каб мы не перакідвалі войскі».

На думку Арастовіча, «пры пэўных умовах Пуцін можа пагнаць іх проста на Кіеў. Без узбраенняў, без ваеннай тэхнікі, проста тупа пешшу. Ідзіце і бярыце».

«Мы заб'ём іх усіх. Але страты будуць, прыйдзецца трымаць войскі», — прадказвае ён.

Арастовіч перакананы, што гэтая атака будзе няўдалай і крывавай.

«Гэта трагедыя больш не для нас, а для мабілізаваных. Таму калі вы едзеце ў Беларусь, моцна падумайце — яно вам трэба? Беларусь — чужая краіна, там можна паспрабаваць «адпятляць». Калі пяройдзеце мяжу — пятляйце ўжо да нас, мы вас прымем, гарантуем бяспеку і чалавечыя адносіны згодна з міжнароднымі канвенцыямі і нават прыкрыццё — ніхто не даведаецца, што вы здаліся ў палон», — кажа ён.

Клас
72
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5