МЗС Польшчы рэкамендуе сваім грамадзянам пакінуць Беларусь
«У сувязі з ростам напружанасці, ваеннымі падзеямі ў рэгіёне, а таксама неаднаразовымі выпадкамі арыштаў польскіх грамадзян Міністэрства замежных спраў не рэкамендуе польскім грамадзянам здзяйсняць любыя паездкі ў Рэспубліку Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Таксама ў МЗС дадалі, што ў выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі з бяспекай, закрыцця межаў і іншых непрадбачаных сітуацый, эвакуацыя можа быць дастаткова складанай ці нават немагчымай.
Апошні раз МЗС Польшчы прасіла грамадзян устрымацца ад паездак у Беларусь летам 2022 года.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ