Даследчыкі выкарыстоўваюць тэхналогію лазернага сканавання, каб скласці карту сістэмы акведукаў і падземных каналаў Неапаля.
«Участкі канала, асветленыя дзённым святлом, могуць аказаць на горад астуджальны эфект летам, — кажа Нік дэ Пас, архітэктар і прафесар Школы дызайну Род-Айленда. — Дакладна гэтак жа сама, як вы можаце адчуць астуджальны эфект з падвалаў».
Па задумцы аўтараў праекта, частку вады ў акведуках можна будзе накіраваць у новыя зялёныя зоны горада, якія таксама будуць спрыяць іхнаму астуджэнню.





